Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 07 Красавік 2020 15:37

Конкурс сацыяльных моладзевых праектаў аб'яўлены ў ГрДУ імя Янкі Купалы

belarus pomnitКонкурс прысвечаны Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Стаць удзельнікамі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўніверсітэта, а таксама навучэнцы каледжаў. Для гэтага ім будзе неабходна распрацаваць сацыяльны праект, які накіраваны на рашэнне пэўных праблем соцыума, яго трансфармацыі і павышэнне якасці жыцця. Усяго дзецям будзе прапанавана адзінаццаць намінацый: «Няма на зямлі выдатней краю», «Здаровы лад жыцця - гэта мой стыль», «Працягні руку дапамогі», «ГрДУ - гэта МОЙ універсітэт!», «Студэнцкая творчасць», «Адукацыя праз усё жыццё», «Свет без межаў», «Мы ў адказе за Зямлю», «Медыя прастора», «Сям'я - аснова сучаснага грамадства», «Бяспека жыццядзейнасці».

Арганізатары адзначаюць, што асноўная мэта конкурсу - стварэнне ўмоў для самарэалізацыі навучэнцаў, фарміравання дзелавой актыўнасці, развіцця лідэрскіх якасцяў, камунікатыўных навыкаў і навыкаў праектнай дзейнасці, а таксама набыццё вопыту працы ў складзе творчага калектыву праз падтрымку і стымуляванне моладзевых ініцыятыў.

Анкету праекта сумесна з заяўкай неабходна адправіць у аргкамітэт не пазней за 11 мая на e-mail uvr@grsu.by.

Падрабязную інфармацыю аб конкурсе, а таксама ўзор заяўкі і патрабаванні да афармлення праектаў можна знайсці  у дадатку.