Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Красавік 2020 16:09

IV Адкрыты конкурс студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» абвешчаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы

photo 2020 04 06 14 28 25Прыняць удзел запрашаюць усіх, у каго ёсць ідэі інавацыйных стартап-праектаў у розных галінах і сферах дзейнасці.

Конкурс праводзіцца з мэтай падтрымаць інавацыйныя бізнэс-ідэі студэнтаў і стымуляваць моладзь ствараць інавацыі і прапаноўваць арыгінальныя прадукты, тэхналогіі, тавары і паслугі.

Конкурс «ИнНаСтарт» сёлета пройдзе ў чатыры этапы. Першы этап - падрыхтоўчыя трэнінгі - пачнецца ўжо сёння, 6 красавіка, і будзе доўжыцца па 18 мая. Удзельнікам конкурсу арганізатары раскажуць, як распрацаваць праектную ідэю і бізнес-мадэль праекта, падабраць каманду, прэзентаваць працу, таксама тэмамі трэнінгаў стануць фінансаванне рэалізацыі праекта, маркетынг і магчымыя рызыкі.

У рамках другога этапу ўдзельнікам неабходна будзе да 11 мая зарэгістраваць свае праекты на web-старонцы конкурса.

Зарэгістраваныя праекты для ўдзелу ў фінале конкурсу журы ацэніць ў ходзе трэцяга этапу. Улічваюцца інавацыйнасць праекта, яго актуальнасць і запатрабаванасць, реалізуемасць на практыцы і наяўнасць абгрунтаванай бізнес-мадэлі.

Завершыцца «ИнНаСтарт» фінальным этапам «Стартап бой». Фіналісты прэзентуюць свае праекты, паўдзельнічаюць у майстар-класах, змогуць пракансультавацца з экспертамі-прадпрымальнікамі.

Па выніках конкурсу журы вызначыць лепшыя студэнцкія праекты ў чатырох намінацыях згодна з прыярытэтнымі напрамкамі навуковых даследаванняў і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь: «Лепшы стартап-праект - ТЭХНАЛОГІЯ», «Лепшы стартап-праект - ПРАДУКТ», «Лепшы стартап-праект - ПАСЛУГА», «Лепшы стартап-праект - САЦЫЯЛЬНЫЯ ІНАВАЦЫІ».

Пераможцы і прызёры IV Адкрытага конкурсу студэнцкіх стартап-праектаў «ИнНаСтарт» атрымаюць прызы, сертыфікат на бясплатнае кансультаванне ў Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы, магчымасць карыстацца яго інфраструктурай і паслугамі.

Таксама, як адзначаюць арганізатары, па выніках конкурсу можа быць вызначаны лепшы праект - прэтэндэнт на Гран-пры ў форме гранта на стварэнне стартапа - рэзідэнта навукова-тэхналагічнага парку з аб'ёмам і крыніцамі фінансавання, пэўнымі на аснове абгрунтаванага бізнес-плана ва ўстаноўленым парадку.

Дадатковая інфармацыя аб конкурсе па тэлефоне +375 152 742975, +375 29 5873429 (Апякун Алена Уладзіміраўна).