Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 06 Красавік 2020 10:41

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта»: Ірына Багданава

KNIGAІрына Мікалаеўна Багданава нарадзілася ў 1912 годзе ў Палтаўскай губерніі. У 1940 годзе скончыла сярэднюю школу. Затым Ірына Багданава была накіравана на педагагічныя курсы настаўнікаў для Заходняй Украіны. Да вайны працавала настаўнікам пачатковай школы ў вёсцы Вышкаў Выгоцкага раёна Станіслаўскай вобласці.

Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Ірына Мікалаеўна Багданава была эвакуіравана ў г. Эліста Калмыцкая АССР, працавала загадчыцай бібліятэкі ў Калмыцкім педагагічным інстытуце. З мая 1942 па 1945 год мабілізаваная ў шэрагі Ваенна-марскога Флота СССР. Працавала бібліятэкарам Гродзенскага педагагічнага інстытута да 1947 года.

 

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.