Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 04 Красавік 2020 08:51

Інспекцыйны аўдыт сістэмы менеджменту якасці прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 4590Вынікі знешняга аўдыту сістэмы менеджменту якасці Купалаўскага ўніверсітэта на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2015 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння Рэспублікі Беларусь падвялі 1 красавіка ў on-line режыме.

Аўдыт ажыццяўлялі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі Валянцін Клімовіч і Надзея Дзейлід.

У ліку правяраемых службовых асоб - рэктар, прарэктар па вучэбнай рабоце і прарэктар па навуковай рабоце. Група экспертаў-аўдытараў правяла перыядычную ацэнку аддзела менеджменту якасці, інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, вучэбна-метадычнага ўпраўлення, Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, навукова-даследчай часткі, цэнтра кадравай і прававой работы. Сярод структурных падраздзяленняў, у якіх таксама быў праведзены аўдыт, - кафедра тэхнічнай механікі інжынерна-будаўнічага факультэта, кафедра дызайну факультэта мастацтваў і дызайну, кафедра тэорыі і гісторыі дзяржавы і права юрыдычнага факультэта.

Даведка:

У 2010 годзе сістэма менеджменту якасці Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы была сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням нацыянальнага стандарту СТБ ISO 9001-2009 ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь і міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2008 у Нямецкай сістэме акрэдытацыі DAkkS. У сувязі з прызнаннем Нацыянальнай сістэмы акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь адпаведнай і эквівалентнай еўрапейскім і міжнародным патрабаванням, у 2019 годзе заяўка на праходжанне сертыфікацыйнага аўдыту на адпаведнасць патрабаванням міжнароднага стандарту DIN EN ISO 9001: 2015 не падавалася.

 

IMG 4580