Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 02 Красавік 2020 14:56

У рэжыме on-line: ГрДУ імя Янкі Купалы раскажа абітурыентам 2020 года аб факультэтах і спецыяльнасцях

onlineУ Купалаўскім універсітэце пройдуць віртуальныя сустрэчы, дыстанцыйныя алімпіяды, прамыя эфіры, а таксама іншыя on-line мерапрыемствы для абітурыентаў.

Самым папулярным інструментам зносін факультэтаў з рабятамі стане праца ў сацыяльных сетках. Так, прамую трансляцыю са студэнтамі і выкладчыкамі ў Instagram @isf_grsu 11 красавіка ў 11.00 правядзе інжынерна-будаўнічы факультэт. Акрамя таго, факультэт прапануе абітурыентам прыняць удзел у віртуальнай экскурсіі па корпусе. Факультэт псіхалогіі арганізуе прамы эфір 15 красавіка. Пры гэтым абітурыенты могуць сачыць за навінамі факультэтаў у вКонтакте, Instagram і Facebook, дзе актыўна абнаўляецца інфармацыя. Задаць свае пытанні адказнаму сакратару прыёмнай камісіі рабяты могуць падчас прамых эфіраў у Instagram, якія на працягу красавіка будуць праходзіць штотыдзень. 4 красавіка 2020 года 12.00 у онлайн-рэжыме ў Instagram ў акаўнце fdp_grsu пройдзе Дзень адчыненых дзвярэй кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы".

У прамым эфіры абітурыенты даведаюцца аб спецыяльнасцях кафедры, азнаёмяцца з праграмай уступнага іспыту "Творчасць", адкажа на пытанні абітурыентаў і іх бацькоў, правядзе віртуальную экскурсію па вучэбных аўдыторыях.

У дыстанцыйным фармаце таксама пройдуць алімпіяды для абітурыентаў, кансультацыі і курсы. Напрыклад, філалагічны факультэт арганізуе «Нясумную алімпіяду па беларускай мове і літаратуры» і «Займальную алімпіяду» па беларускай мове і літаратуры. Пройдуць дыстанцыйныя кансультацыі для ўдзельнікаў Школы беларускага філолага, заняткі Школы юнага філолага таксама будзе перанесена ў on-line. Акрамя таго, навучэнцы змогуць атрымаць кансультацыю і задаць пытанне эксперту па тэме «Цяжкасці граматыкі нямецкай мовы» Вконтакте, прыняць удзел у мультымедыйных віктарынах «Мой універсітэт» і «English Wonderland», а таксама ў дыстанцыйным лінгвістычным конкурсе «Lingua».

Факультэт псіхалогіі запрашае тых, хто паступае ў магістратуру далучыцца да падрыхтоўчых курсах у on-line рэжыме. Оn-line кансультаванне абітурыентаў пройдуць і на фізіка-тэхнічным факультэце. Факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання запросіць навучэнцаў школ і каледжаў на алімпіяду па накірунку «Ахова працы» ў дыстанцыйным фармаце.

На педагагічным і юрыдычным факультэтах будуць арганізаваны прамыя лініі па тэлефоне і Skype для абітурыентаў і іх бацькоў. Факультэт біялогіі і экалогіі прадставіць у сацыяльных сетках відэаролік «Вось яно якое, жыццё на факультэце».

Даведацца аб спецыяльнасцях Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы можна на сайце abit.grsu.by. Нагадваем, што ў 2020 годзе Купалаўскі ўніверсітэт пашырае пералік спецыяльнасцяў і адкрывае актуальныя напрамкі падрыхтоўкі спецыялістаў будучыні.