Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 01 Красавік 2020 10:27

«Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта »: Аляксандр Бараноўскі

KNIGAАляксандр Віктаравіч Бараноўскі нарадзіўся ў 1911 годзе ў вёсцы Баранава Гродзенскага павета Гродзенскай губерніі.

У пачатковы перыяд Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр Бараноўскі трапіў у акружэнне каля г. Баранавічы. Пасля няўдалых спробаў вырвацца з акружэння, добра ведаючы мясцовасць, ён прыйшоў на тэрыторыю Гродзенскага раёна, дзе хаваўся да 1943 года. У маі 1943 года сумесна з уцекачам з лагера савецкім вайскоўцам Аўдоніным арганізаваў атрад, які ўліўся ў брыгаду «Пралетарская».

У 1944-1945 гадах Аляксандр Бараноўскі працаваў заўхозам Гродзенскага педагагічнага інстытута. У 1985 годзе быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені.

З кнігі «Вялікая Айчынная вайна ў лёсах супрацоўнікаў Купалаўскага ўніверсітэта», аўтар-складальнік - Андрэй Гецэвіч.