Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 27 Сакавік 2020 10:44

Педагагічныя і вытворчыя: дзе будуць працаваць студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы летам

3Да працоўнай вахты студэнты плануюць пачаць у пачатку мая.

Купалаўцы будуць дапамагаць абітурыентам пры рэгістрацыі на цэнтралізаваным тэсціраванні. 26 сакавіка байцы пачалі праходзіць адпаведныя інструктажы па тэхніцы бяспекі і ахове працы, каб у пачатку мая прыступіць да працы.

Акрамя таго, завяршаецца фарміраванне сэрвіснага атрада для забеспячэння работы прыёмнай камісіі Купалаўскага ўніверсітэта. 30 хлопцаў і дзяўчат на працягу ўсяго перыяду працы - з канца чэрвеня па пачатак жніўня - будуць забяспечваць тэхнічнае суправаджэнне і рэгістрацыю абітурыентаў.

Плануецца, што больш за 300 студэнтаў на працягу ўсяго лета будуць атрымліваць практычныя навыкі ў педагагічнай дзейнасці, а таксама праяўляць свае веды ўменні і навыкі, атрыманыя ў ходзе навучання. Улічваючы педагагічную накіраванасць значнай часткі спецыяльнасцяў Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты будуць уцягнутыя ў працу ў дзіцячых аздараўленчых лагерах. Сярод даўніх партнёраў універсітэта - дзіцячыя аздараўленчыя лагеры "Сузор'е", "Купалінка", "Бярозка", "Дружба" і "Зорька".

У стадыі фарміравання і студэнцкія будаўнічыя атрады. Больш за 150 чалавек прыступяць да працы на аб'ектах універсітэта - у інтэрнатах і карпусах, а таксама на будаўнічых пляцоўках горада Гродна і вобласці.

Ідзе фарміраванне вытворчых атрадаў на прадпрыемствы Гродна і Мінска. Упершыню студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы будуць ажыццяўляць працу ў ЗАТ «Атлант».

Варта адзначыць, што фарміраванне студэнцкіх атрадаў па ўсіх напрамках працягваецца. Для таго, каб далучыцца да студатрадаўскага руху, неабходна зайсці ў свой асабісты кабінет на Адукацыйным партале ва ўкладку «Студэнцкія атрады» і выбраць кірунак і тэрміны працы ў атрадзе.