Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 23 Сакавік 2020 15:30

Выпускнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы - 2020 запрашаюць да ўдзелу ў электронным Кірмашы вакансій

yarmarkaДаведацца пра вакансіі на прадпрыемствах і ў арганізацыях абласнога цэнтра выпускнікі змогуць онлайн 25 і 26 сакавіка.

Арганізатарам электроннага Кірмашу вакансій «Знойдзем работу разам!» выступае ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама. Мэта правядзення мерапрыемства - садзейнічанне ў пошуку працы выпускнікам навучальных устаноў шляхам анлайн-зносін паміж суіскальнікам і наймальнікам.

Электронны Кірмаш вакансій будзе даступны з 9 раніцы 25 сакавіка і да паўночы наступнага дня на сайце http://e-vacancy.by/Выслаць рэзюмэ і паглядзець вакансіі можна кругласутачна. Онлайн-чат для зносін суіскальнікаў з наймальнікамі будзе адкрыты з 10.00 да 12.00 25 і 26 сакавіка.

Удзельнікі электроннага Кірмашу вакансій змогуць даведацца пра рэжым працы і ўмовы працы на розных прадпрыемствах горада, а таксама атрымаць электронную кансультацыю па пытаннях працаўладкавання. Працягам онлайн-зносін працадаўцы і суіскальніка вакантнай пасады стане гутарка ў рэжыме рэальнага часу.

Сярод арганізацый і структур, якія прымуць удзел у электронным Кірмашы вакансій, - Гродзенская рэгіянальная мытня, БелТАПАЗ, Гродзенскі філіял РУП «Белмытнясэрвіс», Гродзенскі механічны завод, Інстытут «Гроднагіпбуд», УЖРЭП Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў абласнога цэнтра, філіял «Гродзенскія цеплавыя сеткі» РУП «Гроднаэнерга», Гродзенскі філіял РУП «Белпошта», УП «Цветліт» ГА «БелОГ», Гродзенскі шклозавод, ААТ «Гроднатаргмаш», ААТ «Радыёхваля», Камбінаты школьнага харчавання Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў горад а Гродна.