Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 23 Сакавік 2020 09:00

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла ніжняе парогавае значэнне адзнак на ЦТ-2020

ctМінадукацыі вызначыла адзнакі, якія лічацца нездавальняючымі па выніках цэнтралізаванага тэставання, што прадугледжана пастановай міністэрства №16 ад 3 сакавіка 2020 года, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале..

Па беларускай або рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю - ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту - матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі - да нездавальняючых прыроўненыя адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна). Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў (уключна).

Што да другога прадмета профільнага іспыту, то па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) - ад 0 да 14 балаў (уключна).

Пры гэтым нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 6 балаў пры наборы ў сілавыя ВНУ: якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта. Таксама гэтыя парогі закрануць ваенныя факультэты, спецыяльнасці «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынер». Гаворка ідзе аб такіх прадметах, як беларуская або руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская). На ЦТ-2019 ніжняе парогавае значэнне адзнак было аналагічным.

Па материалах БЕЛТА