Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Жнівень 2020 08:57

Студэнты і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюцца на IX чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ

IX чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, які арганізуецца пад эгідай Міжнароднай федэрацыі студэнцкага спорту (FISU), пройдзе ў г. Заслаўі з 21 па 23 жніўня 2020 года. Базай для правядзення турніру стане Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту.

Удзел у чэмпіянаце прымуць больш за 400 прадстаўнікоў студэнцкага спорту з 24 краін: Беларусі, Аўстраліі, Аргентыны, Кітая, Кітайскага Тайбэя, Харватыі, Чэхіі, Кіпра, Іспаніі, Эстоніі, Фінляндыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Паўночнай Ірландыі, Германіі, Венгрыі, Ірана, Італіі , Японіі, Польшчы, Партугаліі, ПАР, Славакіі, Украіны і ЗША.

Чакаецца, што да ўдзельнікаў таксама далучыцца каманда Расіі.

У складзе беларускай каманды - 22 спартсмены.

Згодна з тэхнічным рэгламентам спаборніцтвы будуць абслугоўваць 34 суддзі, 24 з якіх - прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь. Усяго ў ходзе чэмпіянату будзе разыграна 28 камплектаў медалёў.

Талісманам чэмпіянату стаў янот-паласкун Zheuzhyk (Жэўжык). Zheuzhyk (Жэўжык) атрымаў сваё імя ў гонар аднаго з персанажаў беларускай міфалогіі - апекуна рэк. Ён сімвалізуе добразычлівасць беларускага народа і гуллівасць, уласцівую моладзі. Як гаспадар водных прастор, выдатна спраўляецца з любым водным заняткам. Янот будзе перадаваць ўдзельнікам чэмпіянату такія якасці, як сіла, хуткасць, спрыт!

Беларусь ужо мае вопыт правядзення чэмпіянатаў свету сярод студэнтаў пад патранажам FISU. У 2014 годзе ў Заслаўі прайшоў VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ, у 2018 годзе на лядовай арэне МКСК «Мінск-Арэна» - IV чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце.

Арганізатарамі IX чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ выступаюць: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Мінскі абласны выканаўчы камітэт, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, установа «Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў», грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя каноэ» і Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту.

logo

талисман IX чемпионата мира среди студентов по гребле на байдарках и каноэ cr