Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Люты 2016 09:39

Прарэктар па вучэбнай працы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Г. А. Гачко ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

         12583 2 copy Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод 100 работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, за дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, у сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 лістапада 2015 года.

         

Медалём «За працоўныя заслугі» адзначаны прарэктар па вучэбнай рабоце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Генадзій Аляксеевіч Гачко.

Даведка

Медаль "За працоўныя заслугі" заснаваны 13 красавіка 1995 года. Узнагарода ўручаецца за значныя дасягненні ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і транспарце, у сферы абслугоўвання, у навуцы, адукацыі, ахове навакольнага асяроддзя, ахове здароўя насельніцтва, культуры, дзяржаўнай службе i iншых галiнах працоўнай дзейнасцi; за карысныя вынаходкі і рацыяналізатарскія прапановы; за поспехі ў выхаванні і прафесійнай падрыхтоўцы моладзі, развіцці фізічнай культуры і спорту.