Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 09 Люты 2016 09:35

Загадчык кафедры рускай філалогіі, прафесар, доктар філалагічных навук Т.Я. Аўтуховіч узнагароджана медалём Францыска Скарыны

        12583 2Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка ўдастоіў высокіх дзяржаўных узнагарод 100 работнікаў розных сфер дзейнасці за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту дзяржавы на міжнароднай арэне, развіццё будаўнічай галіны, лёгкай прамысловасці і сельскай гаспадаркі, за дасягненні ў навуковай і педагагічнай дзейнасці, у сферы аховы здароўя, культуры і спорту. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 26 лістапада 2015 года.

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджана загадчык кафедры рускай філалгоіі філалагічнага факультэта, прафесар, доктар філалагічных навук Таццяна Яўгенаўна Аўтуховіч.

Даведка

Медаль Францыска Скарыны заснаваны 20 красавіка 1989 года. Ім узнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.