Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 18 Сакавік 2020 14:56

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы Даніл Шульгач - залаты прызёр рэйтынгавых спаборніцтваў па тайландскім боксе «Кубак Балтыі»

Спаборніцтвы прайшлі ў Вільні з 31 студзеня па 2 лютага.

Удзельнікамі рэйтынгавых спаборніцтваў па тайландскім боксе «Кубак Балтыі» сталі зборныя каманды з 19 краін Еўропы.

У складзе зборнай каманды Беларусі выступіў студэнт першага курса інжынерна-будаўнічага факультэта Даніл Шульгач, які заваяваў першае месца ў вагавай катэгорыі 81 кг.