Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 18 Сакавік 2020 11:41

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы сярод пераможцаў адборачнага этапу конкурсу «WorldSkills Belarus 2020»

worldskills 1Максім Ступакевіч паспяхова справіўся з заданнямі адборачнага этапу конкурсу прафесійнага майстэрства па кампетэнцыі «Электроніка».

Спаборніцтвы праходзілі ў сталіцы на базе ААТ «Інтэграл». Удзельнікі павінны былі выканаць прапанаваныя заданні па схематэхніцы, распрацоўцы друкаваных платаў і праграмаванні мікракантролераў.

За перамогу ў адборачным туры, нароўні з іншымі канкурсантамі, змагаліся трое купалаўцаў. Гэта студэнты 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы, якія навучаюцца па спецыяльнасці "Інфармацыйна-вымяральная тэхніка", Дзяніс Клышевіч, Аляксей Скрабец і Максім Ступакевіч.

У выніку, адным з сямі пераможцаў спаборніцтваў стаў студэнт-купалавец Максім Ступакевіч. Такім чынам, ён атрымаў права на ўдзел у заключным этапе IV Рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства «WorldSkills Belarus 2020», які пройдзе 18-20 мая ў Мінску.

«WorldSkills» - міжнародны некамерцыйны рух, мэтай якога з'яўляецца павышэнне статусу прафесійнай адукацыі і стандартаў прафесійнай падрыхтоўкі і кваліфікацыі па ўсім свеце. Рэспубліка Беларусь афіцыйна стала 68 членам міжнароднай арганізацыі «WorldSkills International» у 2014 годзе.