Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 10 Лістапад 2015 11:00

Круглы стол, прысвечаны 250-годдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага, адбудзецца ў Гродне

Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей 10 лістапада 2015 года арганізуюць круглы стол, прысвечаны 250-годдзю Міхаіла Клеафаса Агінскага.

У сустрэчы прымуць удзел супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты купалаўскай ВНУ, якія прадставяць даклады аб жыцці і дзейнасці Міхаіла Клеафаса Агінскага.

Круглы стол адбудзецца па адрасе Замкавая, 20 (Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей). Пачатак у 11.00.

Падрабязнасці правядзення сустрэчы гл. у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, вул.Кастрычніцкая, 5, аўд. 211 (кафедра гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін).

Тэл.: 77-06-13

E-mail: d2074@grsu.by