Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Сакавік 2020 15:10

У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршыліся курсы павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў «Універсітэт адукацыйных інавацый: праектны метад выніковай атэстацыі»

18609 93Са студзеня па сакавік слухачы курсаў вывучалі розныя аспекты праектнага метаду выніковай атэстацыі.

У фармаце адкрытага дыялогу слухачы і арганізатары курсаў падвялі вынікі працы. Удзел у заключным мерапрыемстве прынялі прарэктар па вучэбнай рабоце Генадзій Гачко, начальнік вучэбнага аддзела вучэбна-метадычнага ўпраўлення Анатоль Багдзевіч, а таксама мадэратары курсаў.

Варта адзначыць, што за час навучання выкладчыкі асвоілі пяць навучальных модуляў. У рамках мерапрыемства мадэратары прывялі найбольш дзейсныя прыклады і прапанавалі эфектыўныя рашэнні, рэалізаваныя падчас выніковай атэстацыі на асобных факультэтах універсітэта. Як адзначаюць арганізатары, гэта дазволіла сфармаваць цэласнае ўяўленне пра сутнасць і спосабы арганізацыі праектнай дзейнасці ў навучальным працэсе і пры правядзенні выніковай атэстацыі выпускнікоў.

На думку слухачоў кожны з модуляў быў карысны, цікавы, каштоўны сваім зместам. У рэфлексіі выкладчыкі адзначаюць: «курсы паказалі неабходнасць выкарыстання запатрабаваных тэхналогій выніковай атэстацыі, зручных і цікавых студэнтам», «прапанаваныя метады і формы працуюць, і ўсё залежыць ад нас, ад нашай ініцыятывы і энтузіязму», «грамадства заўсёды павінна абапірацца на людзей з прасунутым мысленнем для дасягнення паўнавартаснага поспеху і значных вынікаў».

У якасці мадэратараў курсаў выступілі начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванні якасцю адукацыі вучэбна-метадычнага кіравання Дар'я Шпак, загадчык кафедры экалогіі Галіна Юхневіч, загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый вучэбна-метадычнага ўпраўлення Алег Каляга, дацэнт кафедры сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі Алена Разава, загадчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу Лі Чон Ку, дырэктар ДУА "Ліцэй № 1 г. Гродна" Ігар Маслаў.

Усяго за час курсаў павысілі кваліфікацыю 15 чалавек, у тым ліку 2 загадчыкі кафедраў. Слухачы курсаў працуюць на 10 факультэтах і 13 кафедрах ГрДУ імя Янкі Купалы.

Курсы працягваюць сваю працу ў сакавіку 2020 года. Выкладчыкі трох факультэтаў ужо прыступілі да засваення тэхналогій дыстанцыйнага навучання.