Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 13 Сакавік 2020 08:48

Супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы прысуджана вучоная ступень кандыдата навук і настрыфіцыраваны дыплом кандыдата навук

vivshuiemПасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 11 сакавіка.

Вучоная ступень кандыдата філасофскіх навук прысуджана выкладчыку кафедры філасофіі ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандры Дубравінай. Вучоная ступень кандыдата тэхнічных навук прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Ганне Карканіцы.

У сваю чаргу, настрыфіцыраваны дыплом кандыдата эканамічных навук, выдадзены Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, старэйшаму выкладчыку кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве Ягору Паўлоўскаму.