Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 11 Сакавік 2020 10:42

Дзень універсітэта ў фармаце выставы «Адукацыя і кар'ера» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

abitМерапрыемства для старшакласнікаў гродзенскіх школ і іх бацькоў адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 14 сакавіка.

Выстава "Адукацыя і кар'ера" будзе адкрыта для наведвальнікаў у галоўным корпусе ўніверсітэта ў першай палове дня. Выпускнікі старэйшых класаў школ і гімназій абласнога цэнтра, а таксама навучэнцы сярэдніх, сярэдне-спецыяльных і прафесійна-тэхнічных навучальных устаноў, іх бацькі і педагогі змогуць атрымаць самую актуальную і поўную інфармацыю, што датычыцца ўступнай кампаніі, студэнцкага жыцця і працаўладкавання выпускнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. Акрамя таго, наведвальнікам выставы "Адукацыя і кар'ера" раскажуць пра найбольш перспектыўныя і запатрабаваныя на рынку працы прафесіі, навыкі і кампетэнцыі будучага.

Для школьнікаў будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі розных факультэтаў універсітэта, а таксама каледжаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Прадстаўнікі факультэтаў пагутараць з абітурыентамі, правядуць для іх трэнінгі і майстар-класы, прачытаюць ім лекцыі і запросяць паўдзельнічаць у квэстах. Старшакласнікам прапануюць прайсці прафарыентацыйнае тэсціраванне і дапамогуць вызначыцца з выбарам прафесіі. Для абітурыентаў і іх бацькоў таксама арганізуюць азнаямленчыя экскурсіі па ўніверсітэце.

Упершыню ў гэтым годзе пры правядзенні Дня ўніверсітэта ў фармаце выставы «Адукацыя і кар'ера» будзе арганізаваны «Дыялог рэктара з абітурыентамі». Такім чынам, старшакласнікі і іх бацькі змогуць атрымаць ад кіраўніцтва самую актуальную інфармацыю аб тых магчымасцях, якія прапануе сёння Купалаўскі ўніверсітэт.

Падобныя мерапрыемствы праводзяцца Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы штогод з мэтай аказання кваліфікаванай дапамогі выпускнікам устаноў сярэдняй, сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў выбары далейшай адукацыйнай траекторыі.

 

afisha 14marta