Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 02 Сакавік 2020 10:25

Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы праводзілі зіму

photo 2020 03 02 09 00 30Гарадское культурна-спартыўнае свята «Насустрач вясне - 2020. Масленічнае царства, Блінная дзяржава» прайшло ў лесапарку Пышкі 29 лютага.

 

Праводзіць зіму сабраліся прадстаўнікі ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы. На свяце працавала палявая кухня, дзе купалаўцы саграваліся гарбатай, спрабавалі вайсковую кашу і частаваліся галоўным сімвалам Масленіцы - блінамі. Акрамя таго, кожны жадаючы мог згуляць у дартс, шашкі або шахматы, а таксама паспаборнічаць у армрэслінгу і гіравым спорце. Падарункам для гасцей сталі творчыя нумары ў выкананні студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.