Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 28 Люты 2020 16:17

У ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала круглагадовая спартакіяда сярод навучэнцаў

spartakiadaПершымі ў марафоне спартыўных мерапрыемстваў сталі спаборніцтвы па гіравым спорце.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел восем мужчынскіх каманд факультэтаў. Так, першае месца заняла каманда ваеннага факультэта, кіраўнік - выкладчык-начальнік фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Іван Крупеніч. Другое месца ў студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Флярко. На трэцім месцы каманда інжынерна-будаўнічага факультэта, кіраўнік - дацэнт кафедры фізічнага выхавання і спорту Віталь Маклакоў.

Спаборніцтвы праходзілі ў пяці вагавых катэгорыях: да 65 кг, да 75 кг, да 85 кг, да 90 кг і звыш 90 кг. Пераможцы вызначаліся па суме дваябор'я: штуршок і рывок гіры. Галоўны суддзя спаборніцтваў - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.

Спартакіяда сярод навучэнцаў ГрДУ імя Янкі Купалы будзе праходзіць на працягу 2020 года. Купалаўцам трэба будзе спаборнічаць у баскетболе, валейболе, міні-футболе, шахматах, плаванні, настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і восеньскім кросе. Больш падрабязна з праграмай спартакіяды можна азнаёміцца  тут. Дарэчы, у 2019 годзе ў спартакіядзе прыняў удзел 1101 студэнт, а перамогу па выніках усіх спаборніцтваў атрымаў юрыдычны факультэт.