Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 28 Люты 2020 16:17

ФОТАФАКТ: Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у спаборніцтвах па стральбе

18402 1Інструктарска-метадычны занятак па агнявой падрыхтоўцы адбыўся 27 лютага.

 

Удзельнікамі мерапрыемства сталі кіраўнікі беларускіх універсітэтаў і іх намеснікі, дзе дзейнічаюць ваенныя факультэты і кафедры. Занятак накіраваны на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж ваенным ведамствам і ўстановамі адукацыі ў падрыхтоўцы ваенных кадраў.

Па выніках занятку рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка ўзнагароджана дыпломам I ступені за ўдзел у спаборніцтвах. Таксама Ірына Кітурка адзначана граматай Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у дзейнасці па падрыхтоўцы ваенных кадраў для Узброеных Сіл.