Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 27 Люты 2020 15:29

Студэнтаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць прыняць удзел у праекце «Купалаўцы памятаюць ...»

18366 0Праект накіраваны на захаванне памяці пра членаў сем'яў работнікаў і навучэнцаў універсітэта, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне.

У рамках акцыі кожны можа стварыць міні-сюжэт і падзяліцца гісторыяй сваіх сваякоў, якія прымалі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

Для гэтага неабходна зайсці на сайт Музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы. У раздзеле «Ветэраны»-«Аллея памяці»  націснуць «Дадаць» і

пасля аўтарызацыі запоўніць прапанаваную форму: Прозвішча, імя, воінскае званне, інфармацыя аб ветэране і яго роднасная сувязь з прадстаўніком ГрДУ імя Янкі Купалы.

Акцыя рэалізуецца па ініцыятыве першаснай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" і першаснай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа.