Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Люты 2020 08:53

Супрацоўнікам і студэнтам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручаны ўзнагароды

IMG 6427Узнагароджанне адбылося на пасяджэнні Савета ўніверсітэта 26 лютага і было прымеркавана да святкавання 80-годдзя ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Узнагарод удастоены супрацоўнікі і студэнты, якія дасягнулі поспехаў  у прафесійнай і вучэбнай дзейнасці.

Так, Граматай Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь узнагароджаны начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Яўгеній Алізаровіч, дацэнт кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Аксана Паўлава, прарэктар па навуковай рабоце, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Юры Раманоўскі, вядучы навуковы супрацоўнік навукова-даследчай часткі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Віталь Сцяпура, прафесар кафедры агульнай фізікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Наталля Стрэкаль.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў адзначаная загадчык кафедры журналістыкі, кандыдат філалагічных навук Іна Мінчук.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны вядучы інжынер-электронік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Віктар Бодак, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела Таццяна Бондарава, педагог-псіхолаг 1 катэгорыі Рэгіянальнага цэнтра тэсціравання і прафесійнай арыентацыі моладзі Алена Глушэнь, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Алена Абухова.

Званне Ганаровы ветэран працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прысвоена дацэнту кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, кандыдату педагагічных навук, дацэнту Ніне Макаравай, дацэнту кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі, кандыдату гістарычных навук і дацэнту Майі Марцён.

Прафесар кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Славамір Ануфрык ганараваны Звання Ганаровага ветэрана працы Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, узнагароджаны Дыпломам беларускага фізічнага таварыства і Ганаровай граматай Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Таксама Ганаровай граматай Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ўзнагароджаны прафесар кафедры электратэхнікі і электронікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Леанід Гайда, загадчык кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксей Іваноў, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Казімір Зноска, дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Уладзіслаў Курстак, намеснік дэкана па вучэбнай  рабоце фізіка-тэхнічнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Вікенцій Таркоўскі.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў адзначана дацэнт кафедры міжнароднага права, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Лілія Абрамчык, ганаровай граматай Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ўзнагароджаны начальнік спартыўнага клуба Кірыл Акуліч, дацэнт кафедры турызму і культурнай спадчыны, кандыдат культуралогіі, дацэнт Сяргей Данскіх, намеснік начальніка планава-эканамічнага аддзела Ала Мустафаева, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па кіраванню якасцю адукацыі, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Дар'я Шпак.

Ганаровай граматай Першаснай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўзнагароджаны урач-тэрапеўт 1 катэгорыі кабінета медычнага прыёму здраўпункта Раіса Габрусевіч, вядучы інжынер-праграміст інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Святлана Клімук, вядучы спецыяліст дэканата фізічнай культуры Ганна Навіцкая, намеснік дэкана педагагічнага факультэта, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Наталля Міхайлава, камендант вучэбнага корпуса № 10 Святлана Панасюк, загадчык гаспадаркай Цэнтра грамадскага харчавання Раіса Сівянкова.

Ганаровай граматай Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі ўзнагароджаны прарэктар па вучэбнай працы Генадзій Гачко, дэкан фізіка-тэхнічнага факультэта, кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт Андрэй Герман, дэкан факультэта псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук Ганна Ракіцкая і начальнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт Яўгеній Алізаровіч.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны і студэнты-купалаўцы. Гэта студэнт юрыдычнага факультэта Алабердзі Аврайкулаў, магістрантка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ганна Ботвінка, студэнтка педагагічнага факультэта Кацярына Гануцына, студэнт факультэта фізічнай культуры Ігар Зубко, студэнтка філалагічнага факультэта Кацярына Кісялеўская, студэнтка юрыдычнага факультэта Анастасія Невяроўская, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Дар'я Папуцэвіч, студэнт філалагічнага факультэта Аляксандр Падабед, студэнтка філалагічнага факультэта Яўгенія Равуцкая, студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Павел Раманец, студэнтка педагагічнага факультэта Дар'я Салей, студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Юлія Семянюк, студэнтка факультэта мастацтваў і дызайну Яна Янукевіч.