Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 27 Люты 2020 08:53

Вынікі штогадовага рэйтынгу прафесарска-выкладчыцкага складу за 2019 год падведзены ў ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 6990Пераможцаў назвалі ў васьмі намінацыях. Упершыню - у намінацыі «Інтэрнацыяналізацыя».

 

У намінацыі «Доктар навук» першае месца заняў загадчык кафедры батанікі, доктар біялагічных навук, дацэнт Алег Созінаў. На другім месцы загадчык кафедры біяхіміі, доктар біялагічных навук, прафесар Ілля Заводнік. Трэцяе месца прысуджана прафесару кафедры рускай філалогіі, доктару філалагічных навук, прафесару Аляксею Нікіцевічу.

Першае месца ў намінацыі «Кандыдаты навук» заняла загадчык кафедры заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл факультэта біялогіі і экалогіі, кандыдат біялагічных навук, дацэнт Вольга Янчурэвіч. Загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі юрыдычнага факультэта, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт Рыма Ключко на другім месцы, трэцяе месца ў загадчыка кафедры сучасных тэхналогій праграмавання факультэта матэматыкі і інфарматыкі, кандыдата фізіка-матэматычных навук, дацэнта Лады Рудзікавай.

Пераможца ў намінацыі «Выкладчык без вучонай ступені» - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Алена Корнева. Старшы выкладчык кафедры англійскай філалогіі, магістр філалагічных навук Вольга Будзеніс на другім месцы. Трэцяе месца прысуджана старэйшаму выкладчыку кафедры экалогіі, магістру біялагічных навук Ірыне Калеснік.

У намінацыі «Малады навуковец» дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Таццяна Гіжук заняла першае месца. Дацэнт кафедры агульнай фізікі, кандыдат фізіка-матэматычных навук Андрэй Лавыш стаў другім. На трэцім месцы старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, магістр педагагічных навук Мікалай Кур'ян.

У рэйтынгу кафедраў у намінацыі "Вучэбная дзейнасць" перамагла кафедра фундаментальнай і прыкладной матэматыкі, другой стала кафедра сістэмнага праграмавання і камп'ютэрнай бяспекі, на трэцім - кафедра беларускай філалогіі.

Першай у намінацыі «Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць» стала кафедра агульнай фізікі, другое месца прысуджана кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі, трэцяе месца ў кафедры экалогіі.

У намінацыі «Ідэалагічная, выхаваўчая і грамадская праца» перамогу атрымала кафедра экалогіі, другое месца заняла кафедра рускай філалогіі, трэцяе месца - у кафедры журналістыкі.

Упершыню былі названыя лепшыя кафедры ў намінацыі «Інтэрнацыяналізацыя». Так, першае месца прысуджана кафедры сучасных тэхналогій праграмавання, другое у кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм, на трэцім месцы кафедра турызму і культурнай спадчыны.