Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 16 Красавік 2020 14:00

II Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2020» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 16-17 красавіка 2020 года адбудзецца II Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2020». Фестываль праходзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Фестываль праводзіцца ў год, абвешчаны Годам малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь, і ў год 80-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У сувязі з гэтым ключавымі тэмамі фестывальных работ удзельнікаў з'яўляюцца наступныя: «Можа, мала сябры яшчэ знаюць наш край»» і «ALMA MATER у маім лёсе».

Да ўдзелу ў Фестывалі прымаюцца работы ў наступных намінацыях: «Друкаванае СМІ», «Электроннае СМІ (ТБ, радыё)», «Фотапраект», «Інтэрнэт-праект», «Камунікацыйны праект». Заяўкі на ўдзел і конкурсныя працы прымаюцца да 13 сакавіка 2020 г. Патрабаванні да афармлення работ і рэгістрацыйная форма ўдзельніка - на інтэрнэт-старонцы Фестывалю: https://mediadom.grsu.by/mediasfera.html .

Удзельнікі Фестывалю - навучэнская моладзь ва ўзросце ад 14 гадоў да 31 года: студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі; навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі; навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі.

Фестывальныя мерапрыемствы і цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудуцца 16-17 красавіка 2020 г. ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы" па адрасе г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22.

Пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў фестывалю - за кошт рэспубліканскага бюджэту. Транспартныя выдаткі ўдзельнікаў, а таксама камандзіровачныя выдаткі суправаджаючых асоб - за кошт накіроўваючага боку.

Запрашаем творчую навучэнскую моладзь у гасцінны г. Гродна на II Рэспубліканскі маладзёжны фестываль-конкурс «Медыясфера-2020»!