Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 24 Люты 2020 10:50

У ГрДУ імя Янкі Купалы да юбілею Alma mater рэалізавалі відэапраект «Мы - Купалаўцы»

veteranyУ серыі відэаінтэрв'ю кіраўніцтва ўніверсітэта і структурных падраздзяленняў, супрацоўнікі, ветэраны працы і студэнты распавядаюць свае гісторыі, звязаныя з родным універсітэтам.

Відэапраект «Мы – Купалаўцы» рэалізаваны ВНВА «Студэнцкі медыяцэнтр» пры кафедры журналістыкі сумесна з Упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю і Цэнтрам па сувязях з грамадскасцю. Здымкі праходзілі на працягу некалькіх месяцаў. Купалаўцы шчыра распавялі пра тое, што значыць для іх словазлучэнне «Купалаўскі ўніверсітэт», падзяліліся сваімі ўспамінамі аб яркіх падзеях з студэнцкага жыцця, успомнілі самыя цікавыя эпізоды, якія адбыліся за час працы ва ўніверсітэце. І, вядома, кожны інтэрв'юяваны павіншаваў родны ўніверсітэт з юбілеем і выказаў самыя добрыя пажаданні ў адрас Аlma mater. У серыі відэаінтэрв'ю кіраўніцтва ўніверсітэта і структурных падраздзяленняў, супрацоўнікі, ветэраны працы і студэнты распавядаюць свае гісторыі, звязаныя з родным універсітэтам.

Вынік праведзенай працы - 31 інтэрв'ю, у якіх створана зборны вобраз купалаўца - чалавека, які звязаў сваё жыццё з Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

.