Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 21 Люты 2020 14:48

«Пад іменем Купалы»: агульнаўніверсітэцкая Купалаўская дыктоўка адбылася ў ГрДУ імя Янкі Купалы

18277 7Мерапрыемства аб’яднала каля тысячы студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта 21 лютага ў Дзень роднай мовы.

Закладзеную ў прошлым годзе добрую традыцыю – праводзіць у Дзень роднай мовы агульнаўніверсітэцкую Купалаўскую дыктоўку – з поспехам рэалізавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы і ў гэтым годзе напярэдадні 80-гадовага юбілею ўніверсітэта. Падчас гэтага мерапрыемства кожны купалавец мог паўдзельнічаць у напісанні адмысловага дыктанту і праверыць такім чынам сваё веданне беларускай мовы.

Як адзначыла дэкан філалагічнага факультэта Іна Лісоўская, аўтарам тэксту дыктоўкі выступіў супрацоўнік кафедры беларускай філалогіі філалагічнага факультэта. Дыктант з назвай «Пад іменем Купалы» прысвечаны гісторыі і сучаснаму стану Купалаўскага ўніверсітэта:

У гэтым годзе да правядзення дыктоўкі далучыліся чатыры каледжа ўніверсітэта – Лідскі, Ваўскавыскі, Гуманітарны і Тэхналагічны. Таксама тэкст, прысвечаны Купалаўскаму ўніверсітэту, аданачасова напішуць у Цэнтры беларускай мовы і культуры ў МДУ імя Ламаносава ў Маскве, які створаны сумесна з Гродзенскім дзяржаўным ўніверсітэтам імя Янкі Купалы.

Далучылася да напісання Купалаўскай дыктоўкі і рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка – яна павітала ўсіх прысутных, пажадала поспехаў і задавальнення ад удзелу, павіншавала купалаўцаў з Днём роднай мовы.

Дыктоўка распачалася адначасова ва ўсіх карпусах універсітэта.

Універсітэт адкрыў тысячам сваіх выхаванцаў дзівосны свет велізарных магчымасцей, – тэкст дыктоўкі зачытвала загадчык кафедры беларускай філалогіі Алена Садоўская. На першым, азнаямленчым чытанні, добрую ўсмешку было відаць на тварах усіх прысутных, таму што кожны пазнаваў у меладычных радках сябе:

– Усім утульна ў Купалаўскай сям’і. Тут пануе згода, павага і ўзаемадапамога. Родная альма-матар дае магчымасць кожнаму рэалізаваць свой творчы патэнцыял.

Пасля дыктоўкі купалаўцы маглі самастойна праверыць свой тэкст. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымаў сімвалічны памятны падарунак, а таксама бланк з напісаным тэкстам.