Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 20 Люты 2020 12:29

80 гадоў гісторыі - з купалаўскай эмоцыяй! У ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося Урачыстае пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта

sovetМерапрыемства прайшло напярэдадні значнай даты для кожнага, хто з гонарам і павагай носіць званне «купалавец»: праз лічаныя дні, 22 лютага 2020 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначыць свой юбілей, 80 гадоў з дня заснавання.

 

Сёння да радаснай падзеі ў Купалаўскай сям'і далучыліся кіраўнікі мясцовых органаў улады, дэпутаты, дэлегацыі беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі, прадстаўнікі дыпламатычных службаў, кіраўнікі сілавых структур, праваахоўных і судовых органаў, кіраўнікі ўстаноў і арганізацый вобласці. У ліку гасцей - ганаровыя прафесары ГрДУ імя Янкі Купалы і рэктары, якія займалі гэтую пасаду на працягу гісторыі развіцця ўніверсітэта.

Павіншавала ўвесь калектыў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з надыходзячым святам, павітала гасцей і распавяла пра поспехі, якіх дамогся ўніверсітэт за апошні час, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

-80 гадоў – гэта вельмі значная дата для нашага ўніверсітэта. Мы святкуем Дзень нараджэння з добрым настроем, таму што ўніверсітэт сёння – гэта імя. За васьмідзесяцігадовую гісторыю ён прайшоў праз шмат розных падзей, насычаных дзён. Усе цяжкасці і радасці наш універсітэт вытрымаў, дзякуючы калектыву студэнтаў і супрацоўнікаў, якія ў розныя гады працавалі ў яго сценах. ГрДУ імя Янкі Купалы мае асаблівую аўру. Універсітэт вырас з дзвюх спецыяльнасцяў да больш чым шасцідзесяці, з двух аддзяленняў да пятнацацці факультэтаў, са ста сдудэнтаў да больш чым дванаццаці тысяч. Я хачу шчыра падзякаваць усім тым, хто ствараў гэты падмурак у былыя гады, і ўсім вам, шаноўныя калегі і студэнты, за тую працу, якую сёння мы робім разам з вамі. Мы разам стварылі брэнд – Купалаўскі ўніверсітэт. 

Ірына Кітурка ўспомніла і пра тыя дасягненні, якія былі дасягнуты за апошнія пяць гадоў:

-Пяць гадоў назад мы адзначалі 75-годдзе ГрДУ імя Янкі Купалы. За гэты час мы выпусцілі больш за 20 тысяч студэнтаў, абаранілі 80 дысертацый, супрацоўнікам было прысвоена 62 вучоных звання, мы заваявалі больш за 300 медалёў на розных спартыўных міжнародных спаборніцтвах.

У чым сакрэт такога поспеху? Рэктар ўпэўненая:

-Мы не працуем дзеля працы – мы працуем на вынік і ставім перад сабой вялікія задачы і дасягаем іх. Усё, што мы робім – робім з так званай “купалаўскай эмоцыяй”, пазітыўнай, накіраванай на вынік. Мы маем пэўныя дасягненні, якія пацверджаны не толькі міжнароднымі рэйтынгамі, але і рэспубліканскім прызнаннем універсітэта. Рэалізуючы нашыя новыя праекты, мы глядзім у будучыню і нам проста наканавана лёсам будаваць універсітэт апераджальнага развіцця! Шчыры дзякуй нашым партнёрам, нашымі сябрам. Ад вас універсітэт адчувае падтрымку, таму што ўсе мы робім адну справу.  Напярэдадні гадавіны з дня ўтварэння Гродзнескага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы я жадаю нашаму ўніверсітэту мэтанакіравання, імкнення і руху наперад, ніколі не спыняцца, ставіць перад сабой вялікія мэты. Асабіста кожнаму – моцнага здароўя, шчасця, вялікіх поспехаў і лобові. Любіце тое, што вы робіце, і любіце тых, для каго вы гэта робіце. Са святам, родны ўніверсітэт! 

Ірына Кітурка ўзнагародзіла супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы медалямі «За заслугі перад Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы», а таксама Ганаровымі граматамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў. За поспехі ў вучобе, актыўны ўдзел у грамадскім, творчым і спартыўным жыцці і ў сувязі з 80-годдзем універсітэта Граматамі ўніверсітэта з рук рэктара былі ўзнагароджаны студэнты.

Павіншаваў калектыў універсітэта намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Пранюк.

- Ад імя старшыні Гродзенскага абласнога камітэта Уладзіміра Краўцова і ад сябе асабіста хачу павіншаваць вас с гэтай знамянальнай датай, пажадаць поспехаў і далейшага росту.

Ён распавёў, што сёння вельмі цесна арганізавана ўзаемадзеянне органаў дзяржаўнай улады і ўніверсітэта.

- Ужо 80 гадоў універсітэт працягвае рыхтаваць новыя кадры для эканомікі і сацыяльнай сферы Гродзенскай вобласці. Сёння Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы можа падрыхтаваць спецыяліста, які мае шырокія магчымасці. Я спадзяюся, што студэнты і ў далейшым будуць прымаць актыўны ўдзел ва ўсіх грамадска-палітычных мерапрыемствах. Універсітэт сапраўды стаў брэндам не толькі ў Гродзенскай вобласці, але і ў Рэспубліцы Беларусь, і ў свеце. Я жадаю вам поспеху, хай наступны юбілей таксама будзе пазначаны сур'ёзнымі перамогамі. Поспехаў!

Віктар Пранюк ўручыў Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, эфектыўнае выкананне службовых абавязкаў, асабісты ўклад у выхаванне навучэнцаў i актыўны ўдзел у культурным жыцці горада. Таксама былі ўручаны Ганаровыя граматы галоўнага ўпраўлення адукацыі і галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Пракурор Гродзенскай вобласці, дзяржаўны саветнік юстыцыі 3 класа Віктар Корзун пажадаў універсітэту вечнай маладосці і ўпершыню ўручыў узнагароды пракуратуры прадстаўнікам універсітэта - рэктару Ірыне Кітурка і дэкану юрыдычнага факультэта Святлане Чабуранавой.

- З 170 работнікаў пракуратуры 110 - выпускнікі ўніверсітэта. 47 працуюць у апараце пракуратуры вобласці, акрамя таго, 14 цяпер знаходзяцца на кіруючых пасадах, а 7 чалавек працуюць у генеральнай пракуратуры на кіруючых пасадах. З 18 пракурораў раёна, 13 - выпускнікі юрыдычнага факультэта, - падкрэсліў Віктар Корзун.

У гэты дзень павіншавалі Купалаўскі ўніверсітэт і ўзнагародзілі супрацоўнікаў начальнік упраўлення камітэта дзяржаўнай бяспекі па Гродзенскай вобласці, генерал-маёр Аляксандр Невяроўскі, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандр Корзун, начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні - Дзяржаўны саветнік мытнай службы III рангу Андрэй Кавальчук, старшыня Прэзідыума Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Барыса Федараў. У ліку тых, хто сёння падзяліў радасць вечара - кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Туркменістана ў Рэспубліцы Беларусь Шагулыеў Назаргулы Шагулыевіч. На сцэну з цёплымі словамі і падарункамі падымаліся Генеральны Консул Рэспублікі Польшча ў горадзе Гродна Яраслаў Ксёнжэк, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, з якімі супрацоўнічае ўніверсітэт, дэлегацыі вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і ўніверсітэтаў-партнёраў, з якімі ўніверсітэт супрацоўнічае на міжнародным узроўні. Шматлікія віншаванні паступілі і ад тых, хто ў гэты дзень не змог наведаць урачыстае мерапрыемства.

Яшчэ адной значнай падзеяй урачыстага пашыранага пасяджэння Савета ўніверсітэта стала прысваенне звання Ганаровы прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы рэктару Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, доктару эканамічных навук, прафесару Ігару Максімцаву.

Варта адзначыць, што марафон святочных мерапрыемстваў у Купалаўскім універсітэце працягваецца. Даведацца пра тое, што яшчэ пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы напярэдадні Дня нараджэння, можна па спасылцы