Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 19 Люты 2020 14:44

VI Міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы 17 лютага

IMG 20200217 223407 836

Спаборніцтвы аб'ядналі спартсменак з Беларусі, Польшчы і Расіі ў сценах Купалаўскага ўніверсітэта. За першынство ў турніры дзяўчаты будуць змагацца на працягу трох дзён.

Характэрна, што ў 2020 годзе ў спаборніцтвах прымае удзел рэкордная колькасць каманд. Удзельніцамі спаборніцтваў сталі спартсменкі з ГрДУ імя Янкі Купалы, АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, Універсітэта ў Беластоку, Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «Газпром трансгаз Беларусь», БДПУ імя М.Танка і каманда Сілезскага тэхналагічнага ўніверсітэта з г. Глівіцэ, Польшча.

Рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка павітала удзельніц, гасцей і балельшчыкаў турніра:

- Купалаўскі ўніверсітэт - вялікая сям'я. Мы не толькі шануем традыцыі, але і ствараем новыя. З упэўненасцю магу сказаць, што турнір стаў яшчэ адной новай традыцыяй у летапісе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Хай гэтая сустрэча стане не толькі пляцоўкай, дзе вы пакажаце свае спартыўныя дасягненні, але і тым месцам, дзе вы знойдзеце новых сяброў. Жадаю вам спартыўнай сумленнай барацьбы і цёплых сяброўскіх зносін. Поспеху, і хай пераможа наймацнейшы!

У сваю чаргу старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Грамадскага аб'яднання «Беларуская федэрацыя валейбола» Барыс Фёдараў накіраваў словы ўдзячнасці ў адрас кіраўніцтва ўніверсітэта:

- Я хачу павіншаваць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы з юбілеем і падзякаваць за плённае супрацоўніцтва з Беларускай федэрацыяй валейбола. Поспехаў і перамог камандам!

Варта адзначыць, што спаборніцтвы праходзяць з 17 па 19 лютага. Каманда-пераможца будзе названа 19 лютага ў рамках урачыстай цырымоніі закрыцця турніру.

У тэму:

Ідэя правесці міжнародныя спаборніцтвы з'явілася пасля паспяховага выступлення каманды ГрДУ імя Янкі Купалы на Кубку рэктара Універсітэта ў Беластоку, які прайшоў у 2014 годзе і называўся «Садружнасць універсітэтаў памежжа» ў адпаведнасці з аднайменнай праграмай супрацоўніцтва. Пачынаючы з 2015 года, турнір паспяхова праходзіць на базе ГрДУ імя Янкі Купалы. Упершыню турнір на Кубак рэктара прайшоў у рамках святкавання 75-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта і ўжо стаў традыцыйным мерапрыемства напярэдадні святкавання Дня нараджэння ўніверсітэта.