Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 11 Люты 2020 16:17

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у традыцыйнай спартакіядзе сярод супрацоўнікаў устаноў вышэйшай адукацыі горада Гродна

IMG 2493Спаборніцтвы прайшлі з 3 па 7 лютага і аб'ядналі супрацоўнікаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта.

 

Удзельнікі спаборнічалі ў шасці відах спорту. Купалаўцы занялі першыя месцы ў спаборніцтвах па валейболе, дартсе і настольным тэнісе. Спаборніцтвы па міні-футболе і шашках прынеслі ГрДУ імя Янкі Купалы два другіх месцы. У шахматах супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта занялі трэцюю прыступку п'едэстала.

Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад прафсаюзных камітэтаў універсітэтаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі прафсаюзныя камітэты і спартыўныя клубы ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГГАУ.