Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 04 Люты 2020 12:48

Праекты на аснове дапоўненай рэальнасці плануюць распрацоўваць ў тэхнапарку ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 3255ТАА «МагСоюз» і Навукова-тэхналагічны парк Купалаўскага ўніверсітэта падпісалі дамову аб супрацоўніцтве 3 лютага.

Кіраўнік аддзела развіцця ТАА «МагСоюз» Андрэй Канюшок распавёў, што ўдзельнікі акадэміі плануюць займацца тэхнічнымі распрацоўкамі, якія ініцыююць навучэнцы школ.

- Наш праект - гэта сумесная праца ліцэя №1 г. Гродна, інавацыйных прадпрыемстваў Гродна і Беларусі, а таксама Акадэміі навук. Мы спрабуем прыцягнуць моладзь у тэхналогіі, інжынерныя праекты і стартапы, - адзначае Андрэй Канюшок.

Маладзёжная інжынерная акадэмія функцыянуе ўжо больш за два гады. За гэты час працы рабят ужо адзначаны граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Тэхнапарк разглядаюць як пляцоўку для далейшага развіцця.

У планах у распрацоўшчыкаў - рэалізоўваць ідэі на аснове штучнага інтэлекту. Напрыклад, стварыць смарт-заплечнік, які звязаны з мабільным дадаткам. Акрамя таго, рабяты таксама хочуць стварыць рабатызаваны гандлёвы магазін для выкарыстання яго ў аб'ектах культуры. З дапамогай мабільнага прыкладання турыст зможа самастойна без дапамогі прадаўца купіць упадабаны сувенір. Дадатак стане своеасаблівым самастойным гідам і памочнікам для падарожнікаў.