Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 31 Студзень 2020 09:30

Выпускнікам ГрДУ імя Янкі Купалы ўручылі першыя ў 2020 годзе дыпломы

IMG 9949Дыпломы аб вышэйшай адукацыі атрымалі 58 чалавек, якія навучаліся на факультэце інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

Урачыстая цырымонія ўручэння дыпломаў аб атрыманні вышэйшай адукацыі I ступені прайшла для выпускнікоў спецыяльнасцяў «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў» і «Транспартная лагістыка». З атрыманнем аднаго з самых важных у жыцці дакументаў маладых спецыялістаў, якія яшчэ ўчора былі студэнтамі, павіншаваў першы прарэктар па навуковай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Раманоўскі.

- Прайшло чатыры з паловай гады - і вы ўжо спецыялісты з вышэйшай адукацыяй, - адзначыў Юрый Раманоўскі. - Наш універсітэт - адзін з лепшых у рэспубліцы, у міжнародных рэйтынгах ён стабільна ўтрымлівае высокія пазіцыі сярод ВНУ Беларусі. Упэўнены, што атрыманыя тут веды стануць для вас добрым стартам у жыцці. Вы - будучыня нашай краіны і нашага рэгіёну. І хочацца пажадаць, каб вам у жыцці заўсёды шанцавала, у тым ліку, і на вашым прафесійным шляху.

У сваю чаргу, дэкан факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Варанцоў заўважыў, што выпускнікі Купалаўскага ўніверсітэта - сапраўды запатрабаваныя спецыялісты. Аб чым сведчыць і той факт, што абсалютна ўсе выпускнікі, якія сёння атрымліваюць дыпломы, забяспечаны першымі працоўнымі месцамі.

- Гэта выдатны і доўгачаканы дзень для вас, але і, разам з тым, гэта і сумны дзень. Усё-ткі мы з вамі растаемся, - сказаў, звяртаючыся да выпускнікоў, Аляксандр Варанцоў. - Мы любім і цэнім кожнага з вас, і запрашаем усіх, хто мае намер вучыцца далей, працягнуць навучанне ў магістратуры. Упэўнены, што самае галоўнае, чаму вы навучыліся ва ўніверсітэце, - гэта думаць, самастойна прымаць рашэнні і, вядома ж, сябраваць.

Цёплая і сяброўская атмасфера панавала падчас усёй цырымоніі ўручэння дыпломаў. Выпускнікі падрыхтавалі відэаролік, які нагадаў пра самыя яркія і запамінальныя моманты вучобы ва ўніверсітэце. А у слове ў адказ учорашнія студэнты падзякавалі сваім выкладчыкам за веды і прафесійныя кампетэнцыі, набытыя ў роднай Alma mater.