Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 30 Студзень 2020 10:09

Супрацоўнікам ГрДУ імя Янкі Купалы настрыфіцыраваны дыплом доктара навук і атэстат дацэнта, а таксама прысвоены вучоныя званні дацэнта

vivshuiemПасяджэнне Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь адбылося 29 студзеня 2020 года.

Так, настрыфіцыраваны дыплом доктара тэхнічных навук і атэстат дацэнта, выдадзеныя Міністэрствам адукацыі і навукі Расійскай Федэрацыі, прафесару кафедры будаўнічай вытворчасці Аркадзю Бальшаротаву.

Вучоныя званні дацэнта прысвоены дацэнту кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Наталлі Біч і дацэнту кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Аляксандру Горнаму.

Таксама вучоная ступень кандыдата гістарычных навук прысуджана выпускніцы аспірантуры ГрДУ імя Янкі Купалы Таісіі Шылко. Навуковы кіраўнік доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Нечухрын. Абарона дысертацыі адбылася 22.11.2019 у савеце па абароне дысертацый К 02.14.03 пры ГрДУ імя Янкі Купалы.