Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 06 Люты 2020 12:41

Метадычную гасціную для настаўнікаў замежнай мовы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі г. Гродна «Школа - ВНУ: адкрыты дыялог» правядуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

Мерапрыемства адбудзецца ў рамках гарадской акцыі «Творчы патэнцыял педагога як неабходная ўмова развіцця іншамоўнай міжкультурнай кампетэнцыі вучняў на вучэбных занятках». Яго арганізатарамі выступае кафедра англійскай філалогіі філалагічнага факультэта. Пройдзе мерапрыемства на базе вучэбнага корпуса па адрасе Леніна, 32. Пачатак у 9.30.