Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 28 Студзень 2020 14:57

Каманда супрацоўнікаў ГрДУ імя Янкі Купалы прыняла ўдзел у дзесятым адкрытым першынстве Гродзенскай вобласці па плаванні сярод аматараў і ветэранаў

plovtsyУдзел у першынстве прынялі 34 каманды з Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на турніры прадставілі выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Уладзіслаў Варнель, старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Юлія Мазур, намеснік начальніка спартыўнага клуба Валерый Матузаў, дацэнт кафедры спартыўных гульняў Вольга Паўлюць, загадчык кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Храмаў, дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін Віталь Тарасаў, дацэнт кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Андрэй Лушнеўскі, а таксама запасны гулец Наталля Дзеева. Купалаўцы ўдзельнічалі ў індывідуальных заплывах на 100 і 50 метраў у вольным стылі і брасам.

Па выніках турніру намеснік начальніка спартыўнага клуба Валерый Матузаў ў асабістым першынстве заваяваў два сярэбраныя медалі ў заплывах на 100 метраў у вольным стылі і брасам, а таксама дзве бронзавыя у вольным стылі і брасам на 50 метраў.

Таксама каманда Купалаўскага ўніверсітэта ў складзе Віталя Храмава, Віталя Тарасава, Юліі Мазур і Наталлі Дзеевай прыняла ўдзел у эстафеце 4х50 у вольным стылі і стала восьмай.

Акрамя таго за шматгадовы актыўны ўдзел у адкрытым першынстве па плаванні Гродзенскай вобласці ў катэгорыі «Мастэрс» каманда плывуноў ГрДУ імя Янкі Купалы адзначана лістом падзякі.