Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 27 Студзень 2020 15:32

Фестываль педагагічных класаў аб'яднае ў ГрДУ імя Янкі Купалы навучэнцаў і педагогаў з усёй Беларусі

17922 1У Купалаўскім універсітэце мерапрыемства адбудзецца ў другі раз і ў гэтым годзе прымеркавана да святкавання 80-годдзя Alma mater.

 

Упершыню фестываль прайшоў восенню 2018 года і сабраў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы больш за 500 чалавек з Гродзенскай вобласці. У 2020 годзе мерапрыемства пашырае свае межы: удзельнікамі могуць стаць выкладчыкі і навучэнцы з усёй Беларусі, а ў фармаце відэаканферэнцыі да фестывалю далучацца ўдзельнікі з Расіі і Казахтана.

Рабятам прапануюць прадэманстраваць свае веды, праявіць творчыя здольнасці і крэатыўна павіншаваць універсітэт з Днём нараджэння. Падчас мерапрыемства госці змогуць пагутарыць са студэнтамі і кіраўніцтвам універсітэта і факультэтаў.

Кожны клас прадставіць каманда з 3-6 чалавек - навучэнцаў 10-11 класаў, у якіх вывучаецца праграма факультатыва «Прафесія - педагог» або «Уводзіны ў педагагічную прафесію».

Па словах арганізатараў, адна з галоўных мэтаў фестывалю - фарміраванне ў вучняў станоўчай матывацыі да педагагічнай дзейнасці і ўсвядомленай пазітыўнай устаноўкі на выбар прафесіі педагога. Акрамя таго, ён накіраваны на кансалідацыю дзейнасці педагогаў, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку навучэнцаў профільных класаў, развіццё супрацоўніцтва ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе ёсць педагагічныя класы, з універсітэтам. Фестываль накіраваны на выяўленне і развіццё творчых здольнасцяў навучэнцаў педагагічных класаў, схільнасці да прафесійнай дзейнасці ў сферы педагогікі. Таксама ў ліку задач мерапрыемства - папулярызацыя педагагічных спецыяльнасцяў ГрДУ імя Янкі Купалы, і падтрымка будучых абітурыентаў універсітэта.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць ГрДУ імя Янкі Купалы сумесна з галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.