Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 27 Студзень 2020 08:33

Дацэнт кафедры агульнай фізікі Лавыш Андрэй прыняў удзел у сустрэчы міністра адукацыі Ігара Карпенкі з маладымі навукоўцамі краіны

IMG 23012020 003Сустрэча міністра адукацыі Ігара Карпенкі з 30 маладымі навукоўцамі краіны, якія дасягнулі значных поспехаў у навукова-інавацыйнай дзейнасці, праходзіла 23 студзеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце напярэдадні Дня беларускай навукі.

Падчас сустрэчы ў рамках круглага стала «Моладзевы ўніверсітэцкі стартап-рух у галіне новых і высокіх тэхналогій» абмяркоўваліся пытанні дзяржаўнай падтрымкі навукі, развіццё стартап-руху, грантавае забеспячэнне даследаванняў. Ігар Карпенка выступіў з ініцыятывай аб правядзенні такіх сустрэч з маладымі навукоўцамі на рэгулярнай аснове і прапанаваў стварыць савет па супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі і маладымі навукоўцамі.

У рамках круглага стала прайшло ўзнагароджанне граматамі і падзякамі Міністэрства адукацыі Беларусі.

Дацэнт кафедры агульнай фізікі Лавыш Андрэй, які браў удзел у сустрэчы, узнагароджаны падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за значны асабісты ўклад у развіццё навукі і інавацыйнай дзейнасці і ў сувязі з Днём беларускай навукі.

 

IMG 23012020 002

 

IMG 23012020 005