Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 25 Студзень 2020 18:51

11 дыпломаў на абласным этапе Рэспубліканскай алімпіяды заваявалі слухачы падрыхтоўчых курсаў «Алімп» факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы

17892 1Два дыпломы першай ступені, чатыры - другой, сем дыпломаў трэцяй ступені, а таксама чатыры пахвальных водгука атрымалі рабяты на алімпіядзе па матэматыцы і інфарматыцы.

У алімпіядзе па матэматыцы дыпломамі I ступені адзначаны Ілля Парфяненка і Міхаіл Грыгарчук. Дыпломы II ступені заваявалі Алена Вярцінская, Ключынскі  Уладзімір, Павел Латашынскі  і Аляксандр Скварнюк. Дыпломаў III ступені ўдастоены Наталля Козел, Кацярына Марціновіч, Кірыл Рыкуноў, Юрый Шутко, Іван Дзятчэня, Уладзіслаў Мерлін. Пахвальны водгук у скарбонцы Івана Драгамярэцкага, Дар'і Сытай, Дамінча Рамана і Арцёма Грыба.

На алімпіядзе па інфарматыцы слухач курсаў Максім Пятляк заваяваў дыплом III ступені.

Рыхтавалі рабят да алімпіяды па матэматыцы выкладчыкі факультэта давузаўскай падрыхтоўкі Ірына Карлюкова, Аляксандр Арбузаў, Ганна Рошчык, Наталля Казлоўская. Наперадзе слухачоў чакае заключны - рэспубліканскі этап алімпіяды.