Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 24 Студзень 2020 15:57

Студэнт ГрДУ імя Янкі Купалы стаў пераможцам абласнога этапа IV Рэспубліканскага конкурсу «WorldSkills Belarus»

DSC 0244Сяргей Самойла паказаў найлепшыя прафесійныя ўменні ў кампетэнцыі «Праграмныя рашэнні для бізнэсу».

Па выніках абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў, навучэнцаў і студэнтаў «WorldSkills Belarus» па кампетэнцыі «Праграмныя рашэнні для бізнесу» дыпломам I ступені ўзнагароджаны студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Сяргей Самойла. Срэбным прызёрам рэгіянальнага этапу спаборніцтваў таксама стаў студэнт-купалавец Павел Романец. На 3-м месцы - навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа Вадзім Дзесятаў.

Сяргей Самойла прыме ўдзел у рэспубліканскім этапе конкурсу «WorldSkills Belarus». Спаборніцтвы пройдуць у маі 2020 года сталіцы. Падрыхтоўка ўдзельніка да рэспубліканскага конкурсу будзе праводзіцца ў рамках работы СНДЛ «Распрацоўка праграмных і мабільных сістэм». Трэнерам выступае студэнт 3 курса спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» ГрДУ імя Янкі Купалы Дзяніс Чабярачка, які сам у папярэднія гады быў прызёрам і ўдзельнікам рэспубліканскіх і міжнародных чэмпіянатаў прафесійнага майстэрства.