Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 23 Студзень 2020 15:19

Загадчыку кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Канстанціну Карпінскаму прызначаны штомесячны грант Прэзідэнта

karpinskijГрант вылучаны на распрацоўку і ўкараненне ў адукацыйны працэс унікальнага электроннага вучэбна-метадычнага комплексу.

Загадчык кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Канстанцін Карпінскі працуе над распрацоўкай электроннага вучэбна-метадычнага комплексу «Сэнсажыццёвай псіхадыягностыкі», які не мае аналагаў ні ў рэспубліцы, ні ў краінах СНД. Комплекс уключае ў сябе вучэбную праграму, навучальны дапаможнік, арыгінальныя методыкі сэнсажыццёвай дыягностыкі, а таксама практычныя і тэставыя заданні для студэнтаў I ступені вышэйшай адукацыі спецыяльнасцяў «Псіхалогія», «Практычная псіхалогія» і «Сацыяльная і псіхолага-педагагічная дапамога». Укараненне ў адукацыйны працэс электроннага вучэбна-метадычнага комплексу дасць магчымасць павысіць якасць падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне псіхадыягностыкі.