Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2015 10:36

1 31 04 01-03 Фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць)

Дадатковая інфармацыя

  • Факультэт: Фізіка-тэхнічны факультэт
  • Кваліфікацыя: Фізік. Выкладчык фізікі і інфарматыкі
  • Спецыялізацыя: Камп'ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў Лазерная фізіка і спектраскапія Методыка выкладання фізікі і інфарматыкі
  • Тэрмін навучання: дзённая - 4 года
  • Уступныя выпрабаванні: Беларуская або руская мова (ЦТ), Фізіка (ЦТ), Матэматыка (ЦТ)
  • Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны: Электрычнасць і магнетызм Механіка Малекулярная фізіка Дыферэнцыяльныя і інтэгральныя ўраўненні Оптыка Фізіка атама і атамных з'яў Фізіка ядра і элементарных часціц Тэарэтычная механіка Электрадынаміка Квантавая механіка Тэрмадынаміка і статыстычная фізіка
  • Асноўныя прафесійныя кампетэнцыі, якімі будзе валодаць выпускнік: выкарыстоўваць веды аб структурнай арганізацыі матэрыі, аб фундаментальных фізічных законах, з'явах і эфектах, аб сучасных навуковых метадах пазнання прыроды, аб метадах вымярэння фізічных велічынь і спосабах ацэнкі хібнасцяў вымярэнняў прымяняць атрыманыя веды фундаментальных палажэнняў фізікі, канцэптуальных палажэнняў педагогікі і методыкі выкладання фізікі і інфарматыкі, методыкі выхаваўчай работы, тэхнічныя сродкі навучання, эфектыўныя формы і метады навучання, новыя тэхналогіі навучання карыстацца камп'ютарнымі метадамі збору, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, сістэмамі аўтаматызаванага праграміравання, новай навуковай, тэхнічнай літаратурай, глабальнымі інфармацыйнымі рэсурсамі
  • Галіна прафесійнай дзейнасці: Акадэмічныя, галіновыя навукова-даследчыя інстытуты, інстытуты ВНУ; праектныя інстытуты і арганізацыі; метралагічныя службы; аналітычныя, фізічныя, фізіка-хімічныя лабараторыі прамысловых, медыцынскіх і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў; ўстановы сістэмы вышэйшай, сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
  • Пасада на першым працоўным месцы: Выкладчык