Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 05 Лістапад 2015 10:36

1 – 21 03 01 Гісторыя (айчынная і ўсеагульная)

Дадатковая інфармацыя

  • Факультэт: Факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму
  • Кваліфікацыя: Гісторык. Выкладчык гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
  • Тэрмін навучання: дзённая - 4 года, завочная - 5 гадоў
  • Уступныя выпрабаванні: Беларуская або руская мова (ЦТ), Гісторыя Беларусі (ЦТ), Сусветная гісторыя найноўшага часу (ЦТ)
  • Асноўныя вывучаемыя дысцыпліны: - Гісторыя Беларусі - Гістарычнае краязнаўства Беларусі - Гісторыя культуры Беларусі - Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі - Гістарыяграфія гісторыі Беларусі - Гісторыя першабытнага грамадства - Гісторыя старажытнага свету - Гісторыя сярэдніх вякоў - Гісторыя новага часу - Гісторыя Расіі і Украіны - Гісторыя паўднёвых і заходніх славян - Гісторыя Краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі
  • Асноўныя прафесійныя кампетэнцыі, якімі будзе валодаць выпускнік: Павінен мець дастатковы ўзровень ведаў і ўменняў у галіне сацыяльна-гуманітарных, прыродазнаўчых, агульнапрафесійных і спецыяльных дысцыплін; валодаць базавымі навукова-тэарэтычнымі ведамі і прымяняць іх для вырашэння тэарэтычных і практычных задач; планаваць, арганізаваць і весці вучэбна-метадычную і навукова-метадычную працу; фармуляваць і вырашаць задачы, якія ўзнікаюць у ходзе навукова-даследчай і педагагічнай дзейнасці; планаваць, арганізоўваць і весці выхаваўчую працу
  • Галіна прафесійнай дзейнасці: Установы адукацыі, органы кіравання адукацыяй, цэнтры прафесійнай арыентацыі і профкансультавання, аддзелы прадпрыемстваў і фірмаў па адборы і падрыхтоўцы кадраў, цэнтры занятасці насельніцтва, сродкі масавай інфармацыі і масавай камунікацыі, навукова-даследчыя ўстановы
  • Пасада на першым працоўным месцы: Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства ў школах Выкладчык гісторыі, сацыялогіі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у сярэдніх спецыяльных навучальных установах, ПТВ, у вышэйшых навучальных установах Кіраўнік гуртковай і навукова-даследчай працы школьнікаў
  • Магчымасць працягу адукацыі: Магістратура 1-21 80 15 Усеагульная гісторыя 1-21 80 16 Айчынная гісторыя Аспірантура 07.00.02 Айчынная гісторыя 07.00.02 Гістарыяграфія, крыніцазнаўства і метады гістарычнага даследавання