Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 13 Студзень 2020 09:00

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі 5 медалёў на Чэмпіянаце Беларусі па грэка-рымскай барацьбе

wMi1vwGZodkУ скарбонцы купалаўцаў - тры золата, срэбра і бронза.

Так, золата заваявалі Радзік Куліеў ў вагавай катэгорыі да 87 кг, Аляксандр Грабовік у вагавай катэгорыі да 97 кг і Саслан Даураў ў вагавай катэгорыі да 67 кг. Павел Лях стаў другім у вагавай катэгорыі 77 кг. На трэцяй прыступцы п'едэстала ў вагавай катэгорыі 72 кг - Андрэй Дэмбіцкі.

Варта адзначыць, што на Чэмпіянаце Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе прадстаўнікі Гродзеншчыны занялі другое агульнакаманднае месца, саступіўшы ўсяго 1 ачко Мінскай вобласці. На трэцім месцы каманда Мінска.