Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Студзень 2020 14:36

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы ўзначаліла Моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў

tusevichСтаршынёй Моладзевага парламента IV склікання была абраная студэнтка факультэта псіхалогіі Ганна Тусевіч. 

Выбары прайшлі падчас II сесіі Маладзёжнага парламента. На пасаду старшыні прэтэндавалі 3 кандыдаты: прадстаўнік Лідскага моладзевага парламента Міхаіл Бойка, намеснік старшыні моладзевага парламента Ленінскага раёна г. Гродна, навучэнец гімназіі №10 абласнога цэнтра Роберт Янкоўскі і студэнтка факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ганна Тусевіч. Яны прадставілі свае праграмы і сваё бачанне развіцця маладзёжнай палітыкі ў рэгіёне і рэспубліцы. У выніку у ходзе адкрытага галасавання большасцю галасоў старшынёй парламента была абраная Ганна Тусевіч. Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы выступае за развіццё акадэмічнай мабільнасці ў Саюзнай дзяржаве і прапануе актывізаваць абмен досведам паміж гарадамі ў сферы вышэйшай адукацыі.

II сесія Моладзевага парламента праходзіла ў онлайн рэжыме. Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі вынікі працы за 2019 год і абазначылі планы на 2020- 2021 гады. Маладыя парламентарыі пагаварылі таксама аб актуальных пытаннях працаўладкавання моладзі ў рэгіёне і аб стварэнні інфармацыйнага рэсурсу валанцёрскага руху ў Гродзенскай вобласці. Прадстаўнікі розных раёнаў падзяліліся сваім вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Моладзевы парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў дзейнічае з 2012 года. За гэты час маладымі парламентарыямі ў розныя гады папрацавалі каля 300 юнакоў і дзяўчат, імі было рэалізавана амаль 400 сацыяльна значных ініцыятыў.

Фота с сайта http://www.dtdm-grodno.guo.by