Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 08 Студзень 2020 09:38

Лічбавую трансфармацыю дзейнасці ўніверсітэтаў абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

17658 0Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Універсітэт - тэрыторыя апераджальнага развіцця" адбудзецца ў Купалаўскім універсітэце 19-20 лютага.

Тэмай навуковага форуму, які пройдзе ў межах святкавання 80-годдзя ўніверсітэта і аб'яднае навукоўцаў з розных краін, стане развіццё лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і цыфравізацыі ўсіх сфер дзейнасці ўніверсітэтаў.

У рамках канферэнцыі ўдзельнікі абмяркуюць лічбавыя і інтэлектуальныя тэхналогіі ў фундаментальных і прыкладных навуках, інфармацыйныя тэхналогіі інтэлектуалізацыі адукацыі, навукі і вытворчасці, лічбавыя тэхналогіі ў адукацыйным працэсе.

Акрамя таго ў праграме форуму запланаваны круглы стол на тэму «цыфравізацыі навуковай і адукацыйнай дзейнасці».

Зарэгістравацца і прадставіць свае даклады ўдзельнікам неабходна да 31 студзеня 2020 года. Знайсці больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве можна на сайце канферэнцыі.

Кантакты: Антон Анатольевіч Глазеў, тэл.: +375 152 77-24-77; · Міхаіл Іванавіч Ігнатоўскі, тэл.: +375 152 68-06-17. Е-mail: conf80@grsu.by.