Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 28 Снежань 2019 12:41

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі спаборніцтваў па боксе, плаванні і тайландскім боксе

17603 5Спаборніцтва сталі завяршальнымі ў Рэспубліканскай Універсіядзе - 2019.

 

Золата спаборніцтваў па боксе, якія прайшлі ў Гомелі, заваяваў студэнт факультэта фізічнай культуры Яўген Кармiльчык у вагавой катэгорыі 52 кг.

Студэнткі факультэта фізічнай культуры Надзея Мазуркевіч і Вікторыя Сакалоўская прынеслі ў скарбонку дасягненняў Купалаўскага ўніверсітэта срэбныя і бронзавыя ўзнагароды спаборніцтваў па плаванні ў Брэсце. Надзея Мазуркевіч заваявала чатыры срэбныя медалі на розных дыстанцыях, у Вікторыі Сакалоўскай - адно срэбра і дзве бронзы.

Учора, 26 снежня, у Мінску прайшлі спаборніцтвы па тайландскім боксе. Даніл Шульгач абыграў чэмпіёна Рэспублікі Беларусь, неаднаразовага пераможцу міжнародных спаборніцтваў Уладзіслава Басалыгу і заняў першае месца ў вагавай катэгорыі да 81 кг. Курсант ваеннага факультэта Аляксандр Рагацэвiч і студэнт факультэта фізічнай культуры Ягор Тарыма прынеслі два трэція месцы ў вагавай катэгорыі 91 кг. Курсант Сяргей Заранка заваяваў срэбра ў катэгорыі 75 кг, а студэнт факультэта біялогіі і экалогіі Бердзiмедаў Бердзiмамет стаў бронзавым прызёрам у вагавай катэгорыі 54 кг.