Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 26 Снежань 2019 14:31

Фотафакт: студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы павіншавалі дзяцей з надыходзячым Новым годам

kssКаардынацыйны студэнцкі савет сумесна са студэнцкімі саветамі факультэтаў псіхалогіі і біялогіі і экалогіі арганізавалі навагоднюю казку для дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна-педагагічным цэнтры Ленінскага раёна г. Гродна.

Каляды і Новы год - сапраўды самыя любімыя і доўгачаканыя святы. Навагодняга цуду чакаюць усе дзеці, а асабліва тыя, якія не могуць, у сілу абставінаў, правесці гэтыя дні ў коле сям'і. Студэнты здолелі падарыць выхаванцам цэнтра сапраўдны цуд. Святочная праграма з песнямі, гульнямі і танцамі і, вядома ж, навагоднія падарункі пакінулі цёплае і яркае святло ў душы кожнага дзіцяці.