Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 26 Снежань 2019 08:47

Чаканне цуду ў купалаўскай сям'і: святочнае мерапрыемства для студэнтаў прайшло ў ГрДУ імя Янкі Купалы

17567 3Сустрэча рэктара ўніверсітэта са студэнтамі стала адной з першых у чарадзе пераднавагодніх мерапрыемстваў.

  

За святочным сталом з прысмакамі прысутныя абменьваліся душэўнымі пажаданнямі напярэдадні Новага года і Каляд. Звяртаючыся да студэнтаў, рэктар Купалаўскага ўніверсітэта Ірына Кітурка адзначыла, што надыходзячыя святы - выдатная нагода сабрацца разам.

- Вы маладыя, прыгожыя, і, вядома, паспяховыя, бо вы вучыцеся ў нас. Вы - частка нашай вялікай і дружнай купалаўскай сям'і. Хачу пажадаць вам ніколі не пераставаць быць дзецьмі ў душы, нават калі пасталееце. Верце ў цуд, чакайце яго. І яно абавязкова здарыцца, бо ўсё - у вашых руках!

У святочнай абстаноўцы Ірына Фёдараўна падзялілася з прысутнымі цёплымі сямейнымі гісторыямі, распавяла аб калядных і навагодніх традыцыях ў сваёй сям'і.

З надыходзячымі святамі рабят таксама павіншавалі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Сянько і старшыня прафкама студэнтаў Дыяна Трафімовіч.

Музычныя віншаванні для прысутных падрыхтавалі і салісты вакальнай студыі «Уні-Song». А зарадзіла настроем свята, падарыўшы добры настрой, займальная віктарына з навагоднімі загадкамі.

Удзельнікамі святочнай сустрэчы ў Купалаўскім універсітэце сталі студэнты-сіроты і студэнты, якія засталіся без апекі бацькоў. Напрыканцы мерапрыемства кожны атрымаў навагодні падарунак ад Дзеда Мароза і Снягуркі.