Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 24 Снежань 2019 09:17

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Кітурка напярэдадні навагодніх святаў павіншавала дзяцей

IMG 0132У рамках акцыі «Нашы дзеці» рэктар універсітэта Ірына Кітурка наведала яслі-сады №24 і №28 г. Гродна.

Салодкія падарункі і цацкі ў гэты дзень атрымалі рабяты са шматдзетных сем'яў. Асаблівым сюрпрызам для малышей стала віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі, якім дзеці расказалі вершы і падзяліліся сваімі марамі. Да акцыі таксама далучыліся студэнты-купалаўцы, якія разам з дзецьмі вадзілі карагоды, спявалі і танцавалі.

Рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка падкрэсліла, што ўдзел у падобных мерапрыемствах - гэта магчымасць праявіць клопат пра дзяцей, падарыць ім сваю ўвагу і цеплыню.

Варта адзначыць, што наведванне ўстаноў дашкольнай і школьнай адукацыі стала добрай традыцыяй сярод прадстаўнікоў Купалаўскага ўніверсітэта. Кіраўніцтва, супрацоўнікі і студэнты надаюць час рабятам напярэдадні Калядаў і Новага года, віншуюць школьнікаў з Днём ведаў.