Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 19 Снежань 2019 08:38

Жаночая каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала бронзавым прызёрам Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі

gandbolСпаборніцтвы праходзілі ў праграме Рэспубліканскай універсіяды - 2019.

Для выхаду ў паўфінал каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы паспяхова выступіла на рэгіянальным і міжрэгіянальным этапах. Усяго на старце лігі было прадстаўлена больш за 30 студэнцкіх каманд.

У паўфінале студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэліся з камандай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, якой прайгралі ўсяго адзін мяч.

Другую пару паўфіналу склалі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт і Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны. Па выніках турніру ў барацьбе за трэцяе месца спартсменкі Купалаўскага ўніверсітэта абыгралі каманду ГДУ імя Ф. Скарыны, а дзяўчаты з БНТУ абыгралі БДУФК і сталі першымі.

Лепшым бамбардзірам лігі стала студэнтка факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Рабчанка, а званне «Лепшы гулец задняй лініі» заваявала студэнтка факультэта фізічнай культуры Вераніка Цвірко.

Трэнерскі штаб каманды ГрДУ імя Янкі Купалы - інструктар па фізічнай культуры Марына Ясене і старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Наталля Гівер.